Ваенны пераварот у Габоне: адменены вынікі выбараў, на вуліцах святочная атмасфера

30 августа 2023

Чарговы пераварот у Афрыцы, але ёсць нюанс: на вуліцах святочная атмасфера і тысячы радасных жыхароў. Вайскоўцы Габона заявілі аб адмене сённяшніх вынікаў выбараў і роспуску ўлады. Там прыпынена вяшчанне французскай радыёстанцыі RFI і тэлеканала France 24. Граніцы краіны закрыты "да далейшых распараджэнняў". Вайскоўцы паабяцалі не парушаць міжнародных абавязацельстваў. 

Адзначым, Габон быў адным з галоўных палітычных партнёраў Парыжа ў Афрыцы. Сёння французская горназдабыўная кампанія ўжо аб'явіла аб прыпыненні аперацый у гэтай краіне.