У Беларусі да 2015 года будзе завершаная мадэрнізацыя аховы здароўя

29 января 2013


На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт, калі наведваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску. Гэтая сучасная клініка адкрылася пасля рэканструкцыі, ход якой быў пад асабістым патранажам Кіраўніка дзяржавы. Дзякуючы ўкладзеным немалым сродкам зараз гэтая медустанова сусветнага ўзроўню. Асобныя апараты не маюць аналагаў у СНД, а некаторыя толькі ўкараняюцца ў вядучых клініках ЗША і Японіі. Для працы медыкаў і лячэння пацыентаў створаны ўсе ўмовы.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з магчымасцямі новых аперацыйных блокаў, рэанімацый і застаўся задаволены ўбачаным. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перадавыя тэхналогіі павінны прыйсці і ў рэгіёны. Зрэшты, вынік ужо ёсць. Упершыню за 20 гадоў краіна пераламала дэмаграфічны спад і да 2015 павінна выйсці на натуральны прырост насельніцтва. Рашэнне такой важнай і актуальнай для ўсяго свету праблемы - адно з
На здароўі людзей дзяржава не эканоміць. Толькі летась у Беларусі пабудавалі і рэканструявалі 35 аб'ектаў, на мадэрнізацыю аховы здароўя было накіравана з бюджэту амаль 18 з паловай трыльёнаў рублёў. Гэта больш за 4% ад ВУП. Сёлета на сістэму аховы здароўя ў нашай краіне выдаткуюць на 8 трыльёнаў больш, чым летась. Гэта больш за 26 трыльёнаў рублёў, або амаль 4,5% ад ВУП. Варта адзначыць: гэты паказчык адзін з самых высокіх на постсавецкай прасторы.