У Беларусі з-за чацвёртай хвалі COVID-19 бальніцы часова перапрафілююць пад інфекцыйныя стацыянары

24 сентября 2021

Са 100 тысяч коек па ўсёй краіне траціна ўжо аддадзена на барацьбу з кавід-інфекцыяй. Іх асноўная частка пакуль пустуе.

Медыкі нагадваюць, вакцынацыя застаецца адным з самых надзейных варыянтаў аховы.

Змагацца з інфекцыяй дапамагаюць не толькі ўрачы, але і будучыя медыкі. Каля 500 студэнтаў БДМУ таксама працуюць ва ўстановах аховы здароўя Мінска.