У Беларусi мінае тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў

20 февраля 2017

Сёння мінае тэрмін выплаты збору для грамадзян, якія ў 2015 годзе не працавалі і не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. Каля 48 000 грамадзян ужо аплацілі збор, у бюджэт паступіла больш за 14 мільёнаў рублёў. Ад збору вызвалілі тых, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Праца мясцовых улад па разглядзе такіх заяў працягнецца. У Міністэрстве па падатках і зборах адзначаюць, што калі грамадзянін атрымае паведамленне пасля 20 лютага, то можа выплаціць збор на працягу 30 каляндарных дзён. Адзначым, няплата збору памерам 360 рублёў пагражае штрафам ад 2 да 4 базавых велічынь альбо адміністрацыйным арыштам.