Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ

22 марта 2020
У Беларусі  сёння Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Са святам спецыялістаў галіны павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэтыя людзі робяць наша паўсядзённае жыццё годным і камфортным: прыгожыя гарады і сёлы, добраўпарадкаваныя вуліцы і двары, цёпла і чыстая вада ў дамах. Прафесіяналізм і добрасумленную працу работнікаў ЖКГ высока ацэньваюць не толькі жыхары краіны, але і госці Беларусі.