У Беларусі для транзітных дальнабойшчыкаў вылучылі спецыяльныя месцы запраўкі, харчавання і адпачынку

21 марта 2020
43 пункты стаянак для вадзіцеляў вызначыў Мінтранс, медыкі і мясцовыя выканкамы. Схема распрацаваная для перавозчыкаў - не рэзідэнтаў нашай краіны. Па-за такімі пунктамі шафёры-замежнікі спыняцца не змогуць. Супрацоўнікі прадпрыемстваў, дзе размешчаныя месцы для адпачынку грузаперавозчыкаў, праінструктаваныя аб характэрных сімптомах захворвання, а таксама аб дзеяннях у выпадку выяўлення захварэўшых. Паведамляецца, што выконванне правіл дальнабойшчыкамі будзе кантраляваць транспартная інспекцыя. Геалакацыю стаянак можна вывучыць на сайце Міністэрства транспарту на рускай і англійскай мовах.