У Беларусі дзейнічаюць новыя патрабаванні да знешняга выгляду ўпакоўкі цыгарэт

19 ноября 2017

Вытворцы абавязаныя размяшчаць малюнкі, якія будуць папярэджваць аб наступствах курэння. Як на ілюстрацыі шкоды ад згубнай звычкі адрэагавалі вытворцы і самі спажыўцы?

Даведвалася Наталля Тарасюк. 50% на брэнд, астатняе месца - на наступствы курэння. Інфаркт, інсульт, слепата, новаўтварэнні. Менавіта так, паводле новых патрабаванняў тэхрэгламенту ЕАЭС, зараз выглядаюць усе цыгарэтныя пачкі.

Вытворца абавязаны размясціць на ўпакоўцы дзве розныя альбо аднолькавыя карцінкі з 12 зацверджаных. Прачытаць можна будзе аб утрыманні ядаў і мутагенных рэчываў, а вось інфармацыі аб колькасці смалы і нікаціну курыльшчык не знойдзе.

Карцінкі ўжо ахрысцілі страшнымі, але вось ці змогуць яны адвярнуць ад пакупкі або хоць бы прымусіць курыць менш?

Паводле ацэнак аднаго з вытворцаў тытунёвай прадукцыі, ужо чвэрць усіх найменняў цыгарэт на беларускім рынку можна знайсці толькі ў пачку новага ўзору. Але нават, калі іх доля дасягне 100 %, сур'ёзнага ўплыву на попыт не чакаюць.

Як прызналіся самі курыльшчыкі падчас здымак гэтага рэпартажу, некаторыя ілюстрацыі сапраўды выклікаюць асаблівую непрыязнасць, таму на касе яны просяць пачак з іншай карцінкай.

Зараз кураць парадку 30% беларусаў. Ад 18 да 44 гадоў. Больш да згубнай звычкі схільныя мужчыны. Гэта ўжо даныя праведзенага ў краіне даследавання Steps.

У парадку 30% курыльшчыкаў з'явілася жаданне кінуць курыць, 15 - перасталі гэта рабіць на вачах дзяцей, а каля 12% адмовіліся ад звычкі з-за карцінак на пачках. Гэтыя даныя - вынік даследаванняў у шэрагу краін пасля пераходу на ўпакоўку з візуалізацыяй тых праблем, да якіх можа прывесці курэнне. Магчыма, такое даследаванне варта правесці і ў Беларусі.