У Беларусі - Дзень працаўнікоў бытавога абслугоўвання і ЖКГ

28 марта 2021
Іх заслуга - гэта прыгожыя гарады і сёлы, добраўпарадкаваныя вуліцы і двары, цяпло і чыстая вада ў дамах. Эпідэміялагічная абстаноўка  ўнесла свае карэкцівы ў дзейнасць службаў. Аднак тэндэнцыі, якія вызначаліся ў мінулыя гады, захаваліся. Ствараць камфортныя ўмовы для гараджан і гасцей сталіцы - галоўная задача для  спецыялістаў ЖКГ. Яна складаецца з 16 галін. Гэта каля 650 прадпрыемстваў і ўстаноў. У структурах задзейнічана 150 тысяч чалавек. А ў сферы бытавога абслугоўвання Мінска занята больш як 37 тысяч працаўнікоў.