Камфортнае восеньскае надвор'е чакае беларусаў на гэтым тыдні

30 октября 2023

Сонечны акорд кастрычніка. Камфортнае восеньскае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Уначы тэмпература будзе вар'іравацца ад плюс  4 да 11 градусаў. Днём ад плюс 9 градусаў па поўначы - да 18 цяпла па поўдні.

Крыху халадней стане на выхадныя. У суботу і нядзелю прагназуюцца дажджы.