У Беларусь на вучэнні пачалі прыбываць расійскія ваенныя падраздзяленні

24 июля 2017

Працягваецца падрыхтоўка да маштабных вучэнняў "Захад-2017". Нагадаем, сумесныя стратэгічныя манеўры правядуць Узброеныя Сілы Беларусі і Расіі - яны запланаваныя на другую палову верасня.

Тым часам у Беларусь ужо пачалі прыбываць падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй ваеннай акругі краіны-суседкі. Як заяўляюць у Мінабароны, вайскоўцам трэба будзе разам абсталяваць раёны для практычных дзеянняў, а таксама падрыхтаваць пункты і сродкі кіравання злучэннямі. Такім чынам, у рамках планавай падрыхтоўкі да "Захаду-2017" адбудзецца сумеснае спецыяльнае вучэнне з органамі кіравання воінскімі часцямі, арганізацыямі тылавога і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Узброеных Сіл дзвюх краін.