Надзвычайнае становішча аб’явілі ў Каліфорніі

21 мая 2015

Дзве нафтавыя плямы, якія ўтварыліся ля ўзбярэжжа штата, расцягнуліся ўжо на 15 кіламетраў. Прычынай забруджвання стаў прарыў нафтаправода каля горада Санта-Барбара. Паводле звестак мясцовых улад, у момант разрыву, які адбыўся ў аўторак, нафтаправод працаваў на поўную магутнасць. Агульны аб'ём нафты, якая разлілася, можа дасягаць 400 000 літраў. Зараз нафтаправод адключаны, але пакуль невядома, колькі яшчэ часу запатрабуецца спецыялістам на ліквідацыю наступстваў аварыі. Як кажуць эколагі, разліў нафты пагражае жывой прыродзе.