Мадэрнізаваны вытворчы корпус адкрылі на прадпрыемстве "АГАТ" у Мінску

10 апреля 2019

Мадэрнізаваны вытворчы корпус адкрылі сёння на прадпрыемстве "АГАТ" у Мінску. Тут будуць вырабляць доўгамерныя вырабы ваеннага і спецыяльнага прызначэння. Высокатэхналагічны механічны цэх дазволіць не толькі спрасціць вытворчасць буйнагабарытных заказаў, напрыклад, 40-мятровую антэну, але і павялічыць тэрмін эксплуатацыі такога абсталявання. Зварка, зборка рам і каркасаў у адным месцы дазволіць скараціць вытворчасці ў сярэднім на 2 месяцы. 

Мікалай Балігатаў, гендырэктар ААТ "АГАТ - электрамеханічны завод": "Гэты корпус нам дазволіць упрасіць складаны тэхналагічны цыкл і павысіць яе канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Сёння завод пастаўляе для МАЗа, МТЗ, "Штадлера", Гомсельмаша. Гэтая прадукцыя канкурэнтаздольная".

Да 2020 года "АГАТ" цалкам плануе перамясціць вытворчасць на новую кампактную пляцоўку ў 3,5 га, гэта ў 5 разоў менш, чым цяперашнія плошчы. Астатняя частка прадпрыемства адыдзе гораду  пад забудову жылля.