У 2020 годзе Белавія пашырыць прапановы па лаўкост-тарыфах

31 октября 2019
У 2020 годзе Белавія пашырыць прапановы па танных лаўкост-тарыфах на авіябілеты. Пра гэта журналістам сёння распавёў гендырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў. Значна знізіць цэны па многіх кірунках,  асабліва еўрапейскіх,  можна будзе за кошт адпраўлення самалётаў з абласных цэнтраў. Таксама будзе пашырана сістэма брэндавых тарыфаў з больш гібкім выбарам опцый. Калі пасажыр адмаўляецца ад габарытнага багажу і падарожнічае без рэчаў, цана на білет будзе значна ніжэйшай. У наступным годзе з'явяцца і новыя авіярэйсы з Мінска  ў гарады Іспаніі, Кіпра і Казахстана.

У наступным годзе Белавія абновіць свой флот. У Мінск прыбудуць 7 новых самалётаў Boeing 737 MAX. Новыя судны  больш эканамічна расходуюць паліва, што ў цэлым дазволіць знізіць цэны на білеты па многіх кірунках.