Узда атрымала новы Дом культуры

26 апреля 2014

Трохпавярховы будынак забяспечыць культурна-бытавое абслугоўванне не толькі жыхароў райцэнтра, але і навакольных населеных пунктаў. Тут размясціліся бібліятэка, глядзельная зала, харэаграфічны клас, карцінная галерэя і камфортныя кабінеты для гурткоў.


На культурную экскурсію па Уздзе адправіўся наш карэспандэнт Аляксандр Харавец. Дэмі-пліе, андэор - усе гэтыя харэаграфічныя практыкаванні Алеся Траццяк пакуль што на выдатна ведае толькі ў тэорыі. З адкрыццём новага Дома культуры, дзе ёсць і спецыяльная харэаграфічная зала, асвоіць няпростыя танцавальныя элементы дзяўчына зможа літаральна за тры заняткі.


На адкрыццё новага Дома культуры прыйшлі літаральна ўсе жыхары Узды. І невыпадкова. Новы культурны цэнтр уздзенцы чакалі больш за паўстагоддзя. Да гэтага свой вольны час дзеці і дарослыя бавілі ў старым будынку касцёла, дзе і размяшчаліся гурткі па інтарэсах.


Алена Малацэвіч, дырэктар раённага Цэнтра культуры г. Узда: Раённы цэнтр культуры налічвае 2 аматарскія аб'яднанні і калектывы. Спадзяёмся, што іх колькасць павялічыцца і да нас людзі пойдуць. Умовы тут выдатныя. Для вакалістаў, харэаграфіі цудоўная зала, добрае святло, гук. Я думаю, што людзі да нас пацягнуцца.


Ды і займацца з падрастаючым пакаленнем тут ёсць каму. Караліна Прыёмка працуе хормайстрам усяго некалькі месяцаў. І за гэты час са сваімі выхаванцамі паспела заняць прызавыя месцы ў некалькіх песенных конкурсах. На сваёй жа сцэне малады спецыяліст абяцае выхаваць не адну зорку эстрады.


Вячаслаў Пахольчык, старшыня Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта: Практычна ў кожнай школе ёсць аўтобус, дзе мы звозім дзяцей з суседніх вёсак. Таму будзем выкарыстоўваць для падвозу і культурнага жыцця. Галоўнае, каб дзеці былі занятыя.


Карцінная галерэя - першая і адзіная на ўвесь раён. Выставачная зала аб'ядноўвае работы як мастакоў, так і скульптараў Уздзеншчыны.


У будынку Дома культуры свае дзверы для закаханых сэрцаў адчыніў і аддзел ЗАГСа. Менавіта ў гэтых сценах і будуць браць шлюб. Дарэчы, чарга на іх рэгістрацыю ўжо распісана на некалькі месяцаў наперад.