У Даніі стартаваў чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ

16 сентября 2021

Беларускія весляры-байдарачнікі і канаісты паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету. Планетарны форум праходзіць у Капенгагене. У фіналы А напроста прабіліся жаночая байдарка-двойка на дыстанцыі 200 м - гэта Вольга Худэнка і Марына Літвінчук, на 500 м  - каноэ-двойка ў складзе Алёны Наздровай і Надзеі Макарчанкі. Наздрова ў дадатак пазмагаецца за медалі і ў каноэ-адзіночцы на аналагічнай дыстанцыі. Алег Юрэня выйшаў у фінал на 1000 м у заездзе байдарак-адзіночак, а Павел Мядзведзеў і Віталь Бялько ў заездзе байдарак-двоек.  Заўтра пройдуць чарговыя кваліфікацыйныя заезды. Медалі чэмпіянату свету будуць разыграныя ў суботу і нядзелю.