Пачуць, што хвалюе людзей. Наталля Качанава наведала "Пінскдрэў"

19 июня 2020
Ацаніць эфектыўнасць працы прадпрыемстваў у рэгіёнах і пачуць, што хвалюе людзей. Сёння спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава пабывала на мэблевай фабрыцы холдынга "Пінскдрэў". Гэтая горадаўтваральная вытворчасць спецыялізуецца на мяккай мэблі. Асаблівасць - у замкнёным цыкле (пачынаючы ад лесанарыхтоўкі) і якасці. Магутнасці дазваляюць выпускаць 250 гарнітураў за суткі, палову прадукцыі прадаюць за мяжу. Ёсць эксклюзіўныя калекцыі спецыяльна для еўрапейскага спажыўца. Прадпрыемства развіваецца за кошт уласнага прыбытку, а таму і зарплата напроста залежыць ад аб'ёму выкананых прац. Як і іншыя вытворчасці, у красавіку-маі фабрыка перажывала не лепшыя часы - з-за закрыцця меж і паніжэння попыту вытворчыя аб'ёмы знізіліся амаль удвая. Але галоўнае - атрымалася захаваць калектыў - 840 чалавек. Зараз сітуацыя наладжваецца, днямі паступіў буйны заказ з Еўропы, да канца месяца маюць намер выйсці на сто працэнтаў.