Ускладняе дарожныя ўмовы і надвор'е

31 октября 2016

У Беларусі пачынаецца так званае перадзім'е. Для яго характэрныя ападкі ў выглядзе снегу або мокрага снегу, а таксама паніжэнне тэмпературы. На працягу тыдня сіноптыкі абяцаюць дажджы, туман і галалёд. Заўтра ноччу тэмпература паветра апусціцца да мінус шасці градусаў. Днём будзе да плюс чатырох. У асобных раёнах - ўзмацненне ветру парывамі да 18 метраў за секунду. Ноччу і раніцай магчымы галалёд і туман. ДАІ горада заклікае не парушаць хуткасны рэжым і быць асабліва ўважлівымі ў цёмны час.