Лёгкаатлетка Вольга Мазуронак адкрыла сезон трэніровак да Мінскага паўмарафону

27 апреля 2017

Упершыню ўсё прайшло на вольным паветры. Першы занятак адбыўся ў мінскім парку Перамогі, у ім удзельнічалі 70 бегуноў. Нагадаем, паўмарафон пройдзе 10 верасня, маршрут будзе прымеркаваны да Дня горада. Кожны ахвотнік можа прыняць удзел у забегу. Заяўлены: дэпутаты, бізнесмены і вядучыя, у тым ліку Агенцтва тэленавін - Вікторыя Сянкевіч і Яўген Перлін. Чакаецца, што ўдзельнікаў сёлета будзе парадку 30-ці тысяч.