Узмацненне ветру ў Беларусі прагназуюць на 15 студзеня

15 января 2022
У Беларусі працягвае гаспадарыць ветраная стыхія. МНС прагназуе сёння парывы да 20 метраў за секунду. З-за гэтага магчымыя абрывы ліній электраперадачы, пашкоджанне дахаў, падзенне дрэў. Толькі за суткі з-за  ветру ў 58 раёнах пацярпелі 458 населеных пунктаў. Разбураны сельскагаспадарчы будынак у Свіслацкім раёне. Пашкоджаныя дахі 427-мі жылых дамоў, шматлікіх вытворчых і сельскагаспадарчых будынкаў. Зафіксаваныя 170 выпадкаў падзення дрэў. Элементамі даху і паваленымі дрэвамі пашкоджаныя 32 аўтамабілі. Вядуцца аднаўленчыя працы.