Як упрыгожыць зялёны навагодні сімвал?

27 декабря 2017

Перад Новым годам не менш важнае пытанне - як упрыгожыць зялёны навагодні сімвал? Зрабіць гэта можна па-рознаму. Асабліва папулярныя ўпрыгажэнні ручной работы. Майстар з Мінска Аксана Камельчык у тэхніцы дэкупаж стварае навагоднія сферычныя сюжэты. Пластыкавы шар пакрываецца фарбамі, а пасля ювелірна наносяцца мініяцюрныя малюнкі. На выраб аднаго ўпрыгажэння патрабуецца мінімум тыдзень.

У калекцыі майстра - сюжэты з казачнымі персанажамі, начныя навагоднія замалёўкі і некалькі дзясяткаў ёлачных цацак. Акрамя шароў, аўтар стварае сувеніры з воўны.