Унікальны інфармацыйна-пошукавы партал распрацавалі студэнты БДУ

12 мая 2015

Унікальны інфармацыйна-пошукавы партал, у якім утрымоўваюцца звесткі аб больш чым 10-ці тысячах удзельнікаў вайны, распрацавалі студэнты БДУ. У аснову стварэння базы лягла інфармацыя з кніг серыі "Памяць. Гісторыка-дакументальныя хронікі беларускіх раёнаў".

Праца над інфармацыйнай базай працягваецца. Аўтары абяцаюць, што надалей тут з'явяцца фатаграфіі герояў вайны, новыя факты аб подзвігах, аб дзейнасці партызан, а таксама інфармацыя аб тых, хто не ўдзельнічаў у баях, але бачыў вайну на свае вочы.