Украіна адзначае 70-годдзе вызвалення Кіева ад фашысцкіх захопнікаў.

6 ноября 2013

Украіна сёння адзначае 70-годдзе вызвалення Кіева ад фашысцкіх захопнікаў. 6 лістапада 43-га года савецкія войскі ўвайшлі ў горад і пасля жорсткіх баёў і бітвы за Днепр прымусілі праціўніка адступіць. Памяць загінуўшых воінаў кіяўляне сёння ўшанавалі хвілінай маўчання ля Вечнага агню, а да Магілы Невядомага Салдата ўсклалі кветкі. Па галоўных вуліцах украінскай сталіцы прайшоў гістарычны парад. Святочныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў прайшлі сёння і ў Мінску ў пасольстве Украіны ў Беларусі. Кіраўнік дыпмісіі Міхаіл Ежэль ушанаваў памяць ахвяраў вызвалення Кіева і ўсклаў кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку.


Да памятнай даты прымеркавалі адкрыццё галерэі ва ўнутраным дворыку пасольства. Аўтар работ - маладая беларуская мастачка Марына Эльяшэвіч. Напісаныя ёю пяць фрэсак дазваляюць дакрануцца да гісторыі і сучаснасці Украіны.