Камфортныя ўмовы для развіцця самых юных беларусаў. Адразу тры дзіцячыя садкі ўзводзяць у сталіцы. Ужо гэтай восенню новабудоўлі прымуць амаль 900 выхаванцаў. Дашкольныя аб'екты адкрыюць у Сокале, а таксама ў мікрараёнах Навінкі і Брылевічы. Так, на будпляцоўцы па вуліцы Чурлёніса зараз працуюць паўтары сотні спецыялістаў. Гатоўнасць фасадаў больш за 90 працэнтаў. Завяршаецца ўнутранае аздабленне, а ў канцы жніўня пачнуць зборку мэблі. Абсталююць дванаццаць груп, у тым ліку ясельныя. Будзе працаваць басейн, спартыўная і музычная залы. Дзіцячы сад разлічаны на 230 месцаў.
Праект удалы: у далейшым яго плануюць маштабаваць. Сярод плюсаў таксама тэрміны будаўніцтва. Узвесці такі дзіцячы сад можна за год (а пры добрым надвор'і яшчэ хутчэй).













