Аўтамабільны калапс на мяжы: Латвія ўслед за Польшчай увяла забарону на вываз машын у Беларусь

31 марта 2024

Як еўрапейскія аўто сутыкнуліся з праблемамі на мяжы? Латвія ўслед за Польшчай увяла забарону на вываз машын у Беларусь. Абмежаванні закранулі аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра або коштам звыш 50 тыс. еўра. Гэта расцэньваецца як забаронены імпарт - маўляў, усе машыны, вывезеныя ў Беларусь, могуць трапіць на расійскі аўтарынак, а ён пад санкцыямі.

А паколькі абмежаванні ўведзены ў пунктах пропуску, якія мяжуюць з нашай краінай, менавіта беларусы сутыкнуліся з праблемай увозу аўтамабіляў. Асабістых машын гэта не датычыцца, ды і транспарт з ЗША праходзіць мяжу спраўна, а вось аўто на транзітных нумарах Еўропы папросту разварочваюць на мяжы. Што рабіць далей, пакуль ніхто не ведае. Навіны з мяжы ва Уладзіміра Каралёва (відэа).