Асобы парада. Аляксандра Кручкоўская

6 мая 2020
Усё, што звязана з подзвігам народа ў гады ваеннага ліхалецця і дасягненнямі ўжо нашага мірнага жыцця, увасабляецца ў ключавой падзеі свята - ваенным парадзе. Гэта наша традыцыя. І, вядома, паўдзельнічаць у ім для шматлікіх вялікі гонар. Мы падрыхтавалі ролікі аб тых хлопцах і дзяўчатах, якія з асаблівым хваляваннем і адказнасцю рыхтуюцца да 9 Мая. Адна з іх - удзельніца жаночага параднага разліку МУС Аляксандра Кручкоўская.