Удзельнікі аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!" у Брэсце на рэканструкцыі Кобрынскага ўмацавання

30 мая 2021

Крок у гісторыю здзейснілі і сотні ўдзельнікаў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!".

Некалькі дзясяткаў машын праехалі ад Мінска да Брэста, каб убачыць Кобрынскае ўмацаванне - бой пачатковага этапа Вялікай Айчыннай вайны ў выкананні больш чым ста рэканструктараў з Беларусі і Расіі. Далучыцца да калоны на працягу шляху прабегу маглі ўсе ахвотнікі.

Святочныя лакацыі засталіся таксама і на фатаграфіях, якія ўдзельнікі аўтапрабегу зрабілі на шматлікіх фотазонах. Завяршыў вечар палявы канцэрт.