У вернікаў-хрысціянаў сёння - самы строгі і журботны дзень Страснога тыдня

18 апреля 2014
Паводле Свяшчэннага Пісання, менавіта ў пятніцу адбылося распяцце Хрыста, яго смерць і пахаванне. Прысуджаны на Галгофу Хрыстос ідзе ў цярновым вянку, нясе на сабе крыж. Кара ажыццяўляецца, што сімвалізуе ахвяру Сына Божага дзеля ўсяго чалавецтва.
Страсная пятніца - адзіны дзень, калі ў храмах не праводзіцца Боская літургія. У цэнтры службы - вынас плашчаніцы з вышытай выявай Ісуса Хрыста, здзяйсняецца чын пахавання. Заўтра пры храмах пачнуць асвячаць яйкі, пасхі і кулічы.