Кветкі да мемарыяльнага комплексу "Шталаг-352" усклалі прадстаўнікі натарыята Беларусі

6 мая 2020
Не забывацца пра тых, хто не ўстаў на калені перад ворагамі. Кветкі да мемарыяльнага комплексу "Шталаг-352" сёння ўсклалі прадстаўнікі натарыята Беларусі. Лагер у Масюкоўшчыне арганізавалі фашысты ў ліпені 1941 года. Баракі сталі перавалачнай базай для савецкіх ваеннапалонных, якіх адпраўлялі ў Германію. "Шталаг-352" - адно з самых найбуйнейшых месцаў смерці на землях акупіраванай Беларусі. Ад пакут, голаду і кар тут загінулі больш як 80 тысяч вязняў.

Наталля Барысенка, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты: "Частка імёнаў гэтых людзей не вядомая да гэтага часу. Але, тым не менш, мы памятаем кожнага з іх. Мы памятаем і будзем памятаць уклад кожнага з іх у справу Вялікай Перамогі. Людзі забываліся пра сябе і кожным сваім учынкам набліжалі гэтую Перамогу. Мне здаецца, у гэтым і гераічнасць усяго нашага народа".