Цыклон "Сіяра" прынёс у Беларусь моцны вецер і мокры снег з дажджом

10 февраля 2020
Беларусь  накрыў шырокі атлантычны цыклон "Сіяра". Ён прынёс з сабою моцны вецер і мокры снег з дажджом. Парывы месцамі па краіне дасягаюць 13-19 метраў за секунду. Як нам паведамілі ў МНС,  пакуль ніякіх сур'ёзных НЗ, пры якіх патрэбна дапамога ратавальнікаў або аварыйных службаў, не зафіксавана. Паведамляецца, што ў Мінску ў адным з раёнаў вецер  садзьмуў прыпынак. А ў Шчучынскім раёне з-за моцных парываў ветру  два аўтамабілі выкінула ў кювет.  Сітуацыю ўскладняе галалёдзіца.  ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў  быць вельмі ўважлівымі. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб’яўлены  ў Беларусі і на заўтра.