Цыклон з Атлантыкі прынёс у Беларусь шквалісты вецер і праліўныя дажджы

3 мая 2021

Цыклон з Атлантыкі абрынуўся на Беларусь, прынёс з сабой шквалісты вецер і праліўныя дажджы. З-за непагадзі сёння раніцай не змог прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце борт з Грузіі. Паводле інфармацыі прэс-службы паветранай гавані, камандзір экіпажа рэйса Белавія, які вылецеў з Тбілісі, не змог здзейсніць пасадку з-за моцнага бакавога ветру і сышоў на запасны аэрадром у Вільнюс. Зараз лайнер ужо вярнуўся ў Беларусь, Нацыянальны аэрапорт працуе ў штатным рэжыме ў адпаведнасці з раскладам. У гэты ж час у самой сталіцы непагадзь прынесла некаторыя непрыемнасці: спецыялістам МНС прыйшлося выехаць на ліквідацыю наступстваў падзенняў дрэў.

Адзін з эпізодаў адбыўся на вуліцы Убарэвіча на тэрыторыі дзіцячага сада. Інфармацыі аб пашкоджанні ліній электраперадачы ў Белэнэрга пакуль не паступала.

Некаторыя здарэнні зафіксаваны і ў Брэсце. Карыстальнікі размясцілі ў інтэрнэце відэа інцыдэнту ў скверы. Мяркуецца, што прычынай падзення дрэва таксама стаў моцны вецер. На сёння і заўтра ў краіне абвешчана штармавое папярэджанне. Парывы ветру могуць дасягаць 20 метраў за секунду.