ЦВК падвёў вынікі выбараў дэлегатаў на УНС ад грамадзянскай супольнасці і мясцовых саветаў

16 апреля 2024

Цэнтрвыбаркам падвёў вынікі выбараў дэлегатаў на Усебеларускі народны сход ад грамадзянскай супольнацсі і мясцовых саветаў. Ад усіх рэгіёнаў краіны абрана 290 дэпутатаў мясцовых саветаў і 400 прадстаўнікоў ад грамадзянскай супольнасці.

Агульная колькасць дэлегатаў УНС - 1 200. За працэдурай абрання сачылі члены Цэнтрвыбаркама, парушэнняў выяўлена не было. Наперадзе рэгістрацыя дэлегатаў і першае пасяджэнне УНС, якое адбудзецца 24 і 25 красавіка. Гэтыя даты сёння зацвердзіў ЦВК.

Абраныя дэлегаты ўяўляюць розныя сферы дзейнасці і сацыяльныя групы. Мужчын больш, чым жанчын. Самаму маладому дэлегату - 18, а самому сталаму - 79.