Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны працуе на базе Мінскай абласной клінічнай бальніцы

2 марта 2023

Развіваюцца адносіны паміж нашай краінай і Кітаем у сферы аховы здароўя. Так, сучасныя і эфектыўныя практыкі ўсходняга лячэння амаль пяць гадоў удасканальваюць спецыялісты сферы рэабілітацыі Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Там знаходзіцца цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны.

Дзякуючы абмену вопытам з урачамі з горада Ханчжоу пацыенты ў Бараўлянах могуць прайсці курсы такіх ўсходніх методык, як акупунктура, рефлексатэрапія, гірудатэрапія і іншых. Запатрабаваныя і розныя віды масажу. У цэлым тут падтрымліваюць прынцыпы прафілактычнай медыцыны.

Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны пры Мінскай абласной клінічнай бальніцы ўваходзіць у топ-30 такіх медыцынскіх цэнтраў у краінах СНД, якія прызнаныя кітайскім урадам.