Надзвычайнае становішча аб’явілі ў балгарскім Самакаве

5 июля 2017

Надзвычайнае становішча праз магутныя ліўні аб’явілі і ў балгарскім Самакаве. З берагоў выйшлі рэкі, якія затапілі дамы, дзіцячыя сады і грамадскія будынкі. 14 гарадоў застаюцца без святла. Месцамі ўзровень вады перавышае чалавечы рост. Градам разбурана 70 працэнтаў дахаў усіх жылых дамоў. Тысячы гектараў сельгасугоддзяў знішчаныя.