Працоўныя Беларусі за стабільнасць і сацыяльныя гарантыі

17 февраля 2021
За стабільнасць і сацыяльныя гарантыі. Большасць супрацоўнікаў Нацыянальнага статыстычнага камітэта нашай краіны падтрымала адкрыты ліст прафсаюзаў. Гэта заявіла Іна Мядзведзева  ў перадачы "Скажынемаўчы", якая выйшла ў эфіры нашага тэлеканала. На думку старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, працоўныя ведамства разумеюць, што неабгрунтаваныя санкцыі ЕС у дачыненні да работнікаў  цягнуць за сабой страту стабільнай заработнай платы і сацыяльных гарантый для людзей. 

Акрамя гэтага, у праграме з вядучымі гаварылі і пра Усебеларускі народны сход. На думку старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, народны форум даў магчымасць кожнаму выказаць сваё меркаванне. Таксама Іна Мядзведзева падкрэсліла: чэлендж  з фразай "Люблю Беларусь", які ўжо  разляцеўся ва ўсіх сацсетках, не пакінуў абыякавай не толькі яе, але і большасць беларусаў.