Цыклон "Томас" пакуль не збіраецца пакідаць Беларусь

19 сентября 2017

Моцны вецер, дажджы і максімум плюс 16 градусаў. Цыклон "Томас" пакуль не збіраецца пакідаць Беларусь. Толькі ў другой палове дня, магчыма, стане больш спакойна. Аднак краіна можа аказацца пад уплывам стыхіі да выхадных. А падчас уік-энду зноў вызірне сонца. Тэмпература паветра застанецца ў межах 13-16 градусаў вышэй за нуль.