Сёння ў Віцебску развіталіся з Радзівонам Басам

12 сентября 2017

Экс-дырэктар "Славянскага базара" пайшоў з жыцця на шэсцьдзесят пятым годзе пасля некалькіх гадоў барацьбы з хваробай. Радзівон Бас узначальваў міжнародны форум больш як дваццаць гадоў. Пад яго кіраўніцтвам фестываль мастацтваў стаў маштабнай культурнай падзеяй, якая заваявала папулярнасць далёка за межамі Беларусі.

Барыс Святлоў, Міністр культуры Беларусі: "Радзівон Міхайлавіч Бас - гэта цэлая эпоха ў нашай айчыннай культуры. Тое, што было створана Радзівонам Міхайлавічам, жыве. І яго галоўнае стварэнне - гэта "Славянскі базар".

Цырымонія развітання з заслужаным дзеячам культуры, ганаровым грамадзянінам Віцебска адбылася ў абласной філармоніі. Развітацца з Радзівонам Басам прыйшла вялізная колькасць людзей, сярод іх вядомыя артысты, калегі і сябры.