Траціна месячнай нормы ападкаў выпала ўчора ў Мінску

30 мая 2019
За гадзіну ліўня былі затопленыя дарогі, наймацнейшым ветрам павалена нямала дрэў, сарваны дахі дамоў. На шчасце, пацярпелых няма.

А жыхары аднаго з раёнаў пабачылі незвычайную для Мінска з'яву. Перад дажджом у раёне Трактарнага завода ўтварыўся пыльны смерч. Віхура хутка аціхла, разбурэнняў няма.