Трохмерная панарама "Брэсцкая крэпасць" з'явілася ў Музеі Перамогі ў Маскве

22 июня 2020
Брэсцкая крэпасць першай  прыняла на сябе ўдар нямецкіх захопнікаў. Цытадэль планавалі ўзяць за некалькі гадзін, а яна пратрымалася амаль месяц. Больш як 2 тысячы загінуўшых і каля 7 тысяч тых, хто трапіў у палон. Вайскоўцы, медыкі і мірныя жыхары ваявалі ў неверагодных умовах. Іх подзвіг можна ўбачыць у Музеі Перамогі ў Маскве, але пакуль толькі віртуальна. З-за рэжыму самаізаляцыі панарама яшчэ не адкрыта для наведвальнікаў. Як яе стваралі - у рэпартажы нашага маскоўскага карэспандэнта  Дар'і Белавусавай-Пятроўскай (відэа).