Турыстычны аўтобус перакуліўся ў Аршанскім раёне

2 августа 2018

Сур'ёзных траўм ніхто не атрымаў. Усе пасажыры і вадзіцелі, а гэта 53 чалавекі, грамадзяне Украіны, Малдовы і Расіі, могуць працягваць шлях. Паводле папярэдняй інфармацыі, шафёр заснуў за рулём, пасля аўтобус наехаў на светлавую апору і перакуліўся на бок у кювет. Даныя тахографа паказалі, што перазменка вадзіцеляў павінна была адбыцца праз паўгадзіны пасля ДТЗ. Паводле інфармацыі ДАІ, аварыя адбылася ў 4:30. Аўтобус ехаў па маршруце Кіеў - Талін. Шпіталізаваныя былі 12 чалавек. У найбліжэйшыя гадзіны ў Оршу з Ліды прыедзе рэзервовы аўтобус, на якім турысты прадоўжаць паездку ў суправаджэнні ДАІ.