Трамвай "Мяцеліца" з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў выходзіць на дарогі сталіцы

10 июня 2019
Яркі, сучасны і ёмісты! Найноўшы трамвай "Мяцеліца"  з нанесенай сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў на гэтым тыдні выходзіць на дарогі сталіцы. Машыну, якую вырабляюць на прадпрыемстве "Штадлер Мінск", перавязуць з завода ў Фаніпалі. Спачатку ён пройдзе тэставую абкатку і ўжо бліжэй да саміх спаборніцтваў пачне працаваць паўнавартасна. Зараз вызначаецца і маршрут, па якім "Мяцеліца" будзе ездзіць аж да верасня.

Адзначым, "Мяцеліца" - гэта экспартная мадэль трамвая. Сярод заказаў "Штадлер Мінск" для ўнутранага рынку - кантракты з Мінскім метрапалітэнам і Беларускай чыгункай.