Украінскія радыкалы пакінулі будынак Міністэрства юстыцыі

28 января 2014
Украінскія радыкалы сёння добраахвотна пакінулі захоплены імі напярэдадні будынак Міністэрства юстыцыі Украіны па вуліцы Гарадзецкага ў Кіеве. Зараз там працуе следча-аператыўная група міліцыі. З заклікам да пратэстантаў вызваліць іншыя захопленыя будынкі дзяржаўных устаноў звярнулася МУС Украіны. Аднак пакуль ніякай рэакцыі з боку радыкалаў не адбылося. Мінулая ноч у Кіеве прайшла адносна спакойна, сёння тут адбудзецца пазачарговае пасяджанне Вярхоўнага Савета. Менавіта на дэпутатаў парламента ўскладаюць спадзяванні на ўрэгуляванне палітычнага крызісу. Між тым, масавыя беспарадкі не сціхаюць у некаторых рэгіёнах краіны. Так, у Херсоне бунтары нанеслі нажавыя раненні тром супрацоўнікам міліцыі. Двое з пацярпелых вартавых парадку знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Падазроныя затрыманы. Заведзена крымінальная справа, вінаватым можа пагражаць аж да пажыццёвага пазбаўлення волі. І як толькі што стала вядома, прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту падаў у адстаўку.