Традыцыйныя транспартныя сродкі беларусаў

22 июля 2021

Да летняга часу падарожжаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту падрыхтаваў экскурсію-знаёмства з традыцыйнымі транспартнымі сродкамі нашых продкаў. Яна пачынаецца з прагляду аўтэнтычнай калекцыі, у якую сабраныя амаль 300 прадметаў розных часоў і рэгіёнаў. Брычкі і сані, фаэтоны і мажары, вазы і конская вупраж знаёмяць наведвальнікаў з магчымасцямі перамяшчэння нашых прадзедаў.

Тэарэтычную частку этнаэкскурсіі рэтрафармату ў Строчыцах разнастайваюць урокі па запрэжцы каня ў брычку. Конюх дэманструе ўсе тонкасці шматвекавога знаёмага вяскоўцам працэсу. Незабыўнай часткай "транспартнай" экскурсіі тут з'яўляецца знаёмства з дэльтапланам, а таксама магчымасць палятаць на ім і ўбачыць музейныя і навакольныя прасторы з вышыні птушынага палёту.