Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар векавога юбілею Камітэта дзяржкантролю прайшлі ў Мінску

2 августа 2019

Векавы юбілей адзначае Камітэт дзяржкантролю Беларусі. Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды адбыліся сёння ў сталіцы. Са святам працаўнікоў і ветэранаў КДК павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. А ў зале Дзяржаўнай філармоніі лепшым прадстаўнікам ведамства ўручылі дзяржузнагароды і граматы. Пасля для гасцей адбыўся святочны канцэрт. Асноўная задача дзяржкантролю - забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны. Толькі за апошнія 5 гадоў у выніку кантрольна-аналітычнай дзейнасці ведамства было вернута і адноўлена ў бюджэце амаль 1 млрд. рублёў.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі: "Суб'екты гаспадарання, бізнес, сталі больш дысцыплінаванымі, законапаслухмянымі. Шмат у чым гэта дасягаецца дзякуючы мерам папераджальнага прэвентыўнага характару ў выніку нашай кантрольнай дзейнасці".

Сёння ведамства з'яўляецца вышэйшым органам фінансавага кантролю Беларусі і падпарадкоўваецца непасрэдна Кіраўніку дзяржавы. У зоне яго інтарэсаў амаль усе галіны эканомікі і сацыяльнай сферы.