Тэма адукацыі сёння гучала ў нацыянальным прэс-цэнтры

30 августа 2013
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу прапанаваў адмяніць льготы на паступленне і праводзіць адбор абітурыентаў на агульных падставах. Анатоль Рубінаў падкрэсліў, што правілы прыёму неабходна ўдасканальваць. Дарэчы, сёлета за час цэнтралізаванага тэсціравання істотных парушэнняў не назіралася.

Дарэчы, па рэкамендацыях Анатоля Рубінава новую рэдакцыю правіл для паступлення, улічваючы ўсе прапановы і папраўкі, павінны зацвердзіць ужо да лістапада.