Нацыянальная прэмія "Тэлевяршыня" падводзіць вынікі года

12 мая 2017

Гэтымі хвілінамі ў Палацы Рэспублікі падводзяць тэлевізійныя вынікі года. Нацыянальная прэмія "Тэлевяршыня" сабрала прадстаўнікоў медыя з усёй краіны. Рэжысёры, вядучыя, аператары спаборнічаюць у 25 намінацыях. На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Ніна Мажэйка. Колькі запаветных статуэтак ужо ў скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі (прамое ўключэнне).

Добры вечар! Да гэтага моманту ў скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі 3 статуэткі. Ужо ўручаныя ўзнагароды за лепшую грамадска-палітычную праграму. Гэта праект АТН "Макей - Лаўроў". Тэлеоскары ўручылі лепшаму вядучаму інфармацыйна-аналітычнай праграмы Сяргею Гусачэнку. А таксама ўжо вядома імя лепшай вядучай штодзённай інфармацыйнай праграмы - гэта Юлія Пярцова. Віншуем калегаў!

Усё гэта некалькі імгненняў таму адбылося ў зале. А мы знаходзімся ў парадным фае Палаца Рэспублікі. Дзе сустрэліся ўдзельнікі сённяшняй цырымоніі.

13-ы раз "Тэлевяршыня" сабрала лідараў айчыннага тэлевяшчання. Рэжысёры, вядучыя, аператары і сцэнарысты - усе людзі пунктуальныя. Прафесійная рыса. Хронаметраж - тэрмін з прафесійнага слоўніка вытворцаў тэлемедыя. Гэтыя людзі ўмеюць шанаваць час. Часцяком інфармацыю ў прамым сэнсе прыходзіцца выдаваць з колаў. Менавіта так паступілі мае калегі. Прадзюсарская група Агенцтва тэленавін - у ліку намінантаў на прэмію. Серыя прамых уключэнняў з выязной студыі Агенцтва тэленавін падчас 5-га Усебеларускага народнага сходу, а таксама на Дзень Незалежнасці запомніліся тэлегледачам рэкорднай колькасцю гадзін вяшчання. А пакуль з нецярпеннем чакаем вынікаў.

Я папрашу рэжысёраў паказаць фрагмент інтэрв'ю з Сяргеем Гусачэнкам - удзельнікам прадзюсарскай каманды.

Сама ж цырымонія сёлета інтрыгуе не толькі гледачоў, але і трыумфатараў. Яны з'яўляюцца на сцэне праз рассоўны экран. Бэкстэйдж таксама пад прыцэламі тэлекамер. Дзякуючы ім гледачы ў зале, а таксама тэлеаўдыторыя могуць назіраць за падзеямі за перыметрам падмосткаў Палаца Рэспублікі.

Усяго прафесійнае журы прагледзела 286 заявак. Для параўнання: летась іх было 260. У конкурсе прыняў удзел кожны трэці тэлевяшчальны СМІ, уключаючы рэгіянальныя. Рэгіянальныя тэлемедыя прадстаўленыя адразу ў 4 намінацыях. Хто ж атрымае галоўную ўзнагароду конкурсу - пакуль невядома. Уладальніка Гран-пры даведаемся ў "Панараме".