У батанічным садзе ўпершыню пройдзе фестываль беларускіх узораў

21 июля 2016

Фларыстычнае шоу на хадулях, індыйскія танцы, квэсты для дзяцей і бодзі-арт. У нядзелю, 24 ліпеня, у батанічным садзе ўпершыню пройдзе фестываль беларускіх узораў. Пляцоўка ля аранжарэі стане майстэрняй пад адкрытым небам для мастакоў і ландшафтных дызайнераў. Пад этнічныя мелодыі яны будуць ператвараць прыродныя матэрыялы – пясок, сухія галінкі, мох, каменне, кветкі - у арт-аб'екты. Свае здольнасці змогуць прадэманстраваць і госці: стварыць мандалы - геаметрычныя сімвалы з рознакаляровых нітак.

Арт-аб'екты, якія створаць мастакі падчас фестывалю, застануцца на тэрыторыі батанічнага саду. А галерэя з прыродных узораў стане фотазонай для аматараў сэлфі.