Тэлеканал "Беларусь 4. Магілёў" пачаў вяшчанне

8 сентября 2015

Сёння ў кабельных сетках стала на адну кнопку больш. Літаральна паўгадзіны таму ў эфір выйшаў тэлеканал "Беларусь 4 Магілёў". Менавіта гэты абласны цэнтр стаў першай платформай рэгіянальнага тэлебачання пад агульным брэндам. Ідэя стварэння належыць Белтэлерадыёкампаніі. Неўзабаве папаўненне чакаецца і ў кабельных сетках Гомеля, Віцебска і Брэста. Гэта выдатная магчымасць для рэгіянальных СМІ сканцэнтравацца на асвятленні лакальных падзей. І хаця новыя кнопкі будуць мець адзіную сетку вяшчання, адметнымі для кожнай вобласці стануць рэгіянальныя навіны і рэклама.

"Беларусь 4. Магілёў" пачаў вяшчанне ранішняй праграмай "Раненька". Усяго абласная тэлекампанія падрыхтавала каля дваццаці праектаў уласнай вытворчасці.