Тэлеканал "Беларусь 4. Брэст" праводзіць дабрачынны тэлемарафон "Ад сэрца да сэрца"

1 июня 2017

Сёння - у Міжнародны дзень абароны дзяцей - дапамагчы тым, хто ў гэтым мае асаблівую патрэбу, вырашыў і тэлеканал "Беларусь 4. Брэст". З самай раніцы і да 10 вечара тут праходзіць дабрачынны тэлемарафон "Ад сэрца да сэрца". Галоўны адрасат - Жабінкаўская спецыялізаваная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку. Дарэчы, у прамым эфіры працуюць не толькі вопытныя вядучыя, але і пераможцы кастынгу сярод юных рэпарцёраў. Яны толькі мараць пра тэлевізійную кар'еру, але ўжо сталі ўдзельнікамі добрай справы.

Акрамя студыі тэлемарафон працуе і на пляцоўцы на пешаходнай вуліцы Савецкай.