Тамара Гвердцытэлі ў Актуальным інтэрв'ю

23 апреля 2014

Яна адзіная на эстрадзе, хто спявае на дзесяці мовах. Акрамя рускай і роднай грузінскай, французская, італьянская, іспанская, іўрыт. А хутка ў рэпертуары спявачкі з'явіцца і беларускамоўная песня. Частая госця Мінска і Славянскага базару, муза Мішэля Леграна і прадстаўніца старажытнага гераічнага грузінскага роду. Народная артыстка Расіі і Грузіі, якая ўмее падзяліць свой час і талент паміж эстрадай і опернай сцэнай. Тамара Гвердцытэлі - пра свайго куміра Булата Акуджаву, пра тое, чаму адхіліла прапанову застацца ў Парыжы, і пра галоўнае, што аб'ядноўвае беларусаў і грузін, - у Актуальным інтэрв'ю. Глядзіце вечарам эксклюзіў на Беларусь 1.