Тактыку лячэння Ромы Кагадоўскага абмеркавалі спецыялісты ў бальніцы хуткай дапамогі

5 мая 2021
За лёс гэтага хлопчыка зараз перажывае ўся краіна. Ты паступіў па-мужскі, адзначаюць карыстальнікі ў сацсетках. Сапраўдны прыклад для падрастаючага пакалення, юныя героі сярод нас. Такія добрыя словы і пажаданні найхутчэйшага выздараўлення запісваюць неабыякавыя беларусы ў падтрымку Ромы Кагадоўскага і яго сям'і. Пад хештэгам #РомаЖиви ўжо сотні фатаграфій і відэаролікаў. 

Мы працягваем сачыць за станам здароўя Ромы. Ён па-ранейшаму вельмі цяжкі. Агульная плошча апёкаў 62 % цела. 

Сёння ў бальніцы хуткай дапамогі прайшлі пашыраныя кансіліумы спецыялістаў пад кіраўніцтвам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. Спецыялісты абмеркавалі тактыку лячэння падлетка і падкарэктавалі яе. Як было адзначана, учора яму быў праведзены чарговы этап неабходнага аператыўнага лячэння. 

Нагадаем, сітуацыю на кантролі трымае асабіста кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.